РБ головного мозга (belamova) wrote,
РБ головного мозга
belamova

Чаму беларусы пераходзяць на родную мову?

На днях ехаў у аўтобусе і пачуў як двое студэнтаў размаўляюць на беларускай мове. Пасля таго як здзіўленне прайшло (бо не кожны дзень у Баранавіцкіх аўтобусах пачуеш родную мову), я задумаўся, а што ж стала нагодай для такога рашэння?


Вырашыў даведацца гісторыі людзей, якія свядома выбралі беларускую мову замест рускай. Для гэтага я выбраў суполку Ўкантакце "Я люблю беларускую мову".

Ніжэй прыводжу найбольш цікавыя адказы:

Антон Зуховіч:
Караткевіч "Каласы пад сярпом тваім" і вось пяты год не адпускае)

Алінка Длатоўская:
Таксама Караткевіч :) Але пачалося ўсё з яго казак ^^

Андрюха Sheffchenko:
Я з Сібіры, прыехаў у Беларусь на тыдзень, але краіна вельмі спадабалася і я ад няма чаго рабіць вывучыў мову. Вельмі шкада, што практычна ніякай магчымасці размаўляць па-беларуску няма. Зацягнула :)

Павел Шут:
Выбары былі ў 2005 здаецца. Вырашыў, што калі хачу нешта памяняць, трэба пачаць з сябе.

Сеня Шахалевіч:
Перад выбарамі 2010 узьнікала шмат суполак кшталту "Выбары", "Сапраўдныя выбары" і г.д. У адным з абмеркаваньняў, дзе ўсе сварыліся па-расейску нейкая дзяўчына напісала "Эй, патриоты, чего по-русски?". Вось тады мне стала проста сорамна, што я не размаўляю амаль па-беларуску, і пачаў паціху...

Алег Лазоўскі:
Паслухаў сп. Зянона Пазьняка і паставіў сабе пытаньне - эээй, а дзе ж гэта я нарадзіўся й жыву, і ці ёсьць у гэтай краіны свая мова?
Насамрэч, мы ж не расейка там нейкая))

Михайло Мельничук:
Чаму, чаму, таму што каб па расейску не размаўляць, буду беларускай казаць!

Мікалай Фядытнік:
Усё хацеў, а не мог пачаць гаварыць беларускай. Спрабаваў час ад часу. Цяжка яшчэ было, малы слоўнікавы запас. Пачаў пісаць па-беларуску: ад нейкіх сваіх нататак да запаўнення дакументаў. Пісаць прасцей - ёсць час падумаць над правільным словам, нават падглядзець у слоўнік. Але калі нарадзілася дачка, падзецца мне ўжо не было куды. Хачу даць свайму дзіцяці тое, што не далі мне. Хачу каб дачка засвоіла родную мову натуральна.

Андрей Бошель:
Пачалося ўсё з захаплення беларускай гісторыяй, хоць сам па адукацыі будаўнік. Потым неяк зразумеў, што не магу фармуляваць свае думкі на роднай беларускай і
вырашылі з сябрамі гэта выпраўляць. Так з'явілася ідэя беларускамоўных пятніц #belday_by .
Потым пачалі размаўляць са сваёй дзяўчынай выключна па-беларуску, а канчаткова перайшоў пад час знаходжання ў Львове)
Так ужо 4 месяц не адпускае і не адпусціць, спадзяюся)

Андрэй Лапуць:
Хадзіў у беларускамоўную школу, да 7-ай клясы, ўсе прадметы былі на беларускай мове, потым школу зрабілі рускамоўнай па ведамым прычынам і нас расфармавалі, але беларуская мова заўсёды заставалася са мной, слухаў гурты, чытаў газэты і г.д. Ну а стала пачаў размаўляць пасьля 2011 г. і курсы "Мова ці кава" вельмі дапамаглі, там знайшоў бел. моўных сяброў) Зараз гляджу фільмы па-беларуску чытаю газэты і кнігі, хаджу на канцэрты і ведама размаўляю штодня. Яшчэ зразумеў, што людзі нармальна ставяцца да мовы, сустракаліся адзінкі якім нешта не даспадобы было, але лічу гэта проста не адукаваныя дурні, на якіх ня варта зьвяртаць увагу!
Усім посьпехаў і ўдачы! І як бы хто не хацеў, Беларусь будзе беларускай!

Жадалі б вы каб 75% эфіру беларускага тэлебачання вялося на беларускай мове?

Так
10(62.5%)
Не
2(12.5%)
75% - гэта зашмат
0(0.0%)
75% - гэта замала
4(25.0%)


Tags: беларусы, беларусь, мова, родная мова
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments